Duration 37:59

Гоман 1. Словы вітання, прабачэння, просьбы, падзякі. Анлайн-курс па вывучэнні беларускай мовы

51 729 watched
0
4.2 K
Published 12 Aug 2021

Сябры, мы запускаем у эфір моўны клуб «Гоман»! Гэта сапраўдны анлайн-курс па вывучэнні роднай мовы, што будзе ўключаць у сябе 12 заняткаў. Калі вы пройдзеце ўсе заняткі, то станеце вольна гаварыць па-беларуску. Але адна ўмова — не ленавацца і выконваць хатнія заданні. Яны таксама будуць! Першы выпуск прысвечаны словам вітання, развітання, просьбы і падзякі. Вядоўцы — Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін. Другі выпуск: /watch/YXZNJ-myR-LyN Для чаго мы гэта робім? Для таго, каб беларусы маглі свабодна карыстацца беларускай мовай у любой сітуацыі. Мы рыхтуем для вас 12 заняткаў, у якіх раскажам самае важнае пра беларускую мову. Тут ёсць і карысны кантэнт, і моўны гумар, і цікавосткі пра Беларусь, і выбарка найлепшага з нашай культуры. Анлайн-курс цалкам бясплатны, але для таго, каб усе 12 выпускаў выйшлі своечасова і атрымаліся якаснымі, просім падтрымаць нас. Будзем удзячныя, калі вы аформіце спонсарскую падпіску на ютуб-канал: /channel/UC1M8OGVo7QOIx8fkGGVS-8A/join Тэлеграм-канал «Супер Мова»: https://t.me/supermova Моўны тэлеграм-чат «Супер Мова»: https://t.me/supermovachat Гэта праект грамадскай кампаніі «Годна», місія якой — прамоцыя беларускай культуры. Мова — гэта наш сцяг, які мы мусім несці годна і разам. Наша мэта — зрабіць так, каб людзей, якія гавораць па-беларуску, станавілася больш! Падпісвайцеся на акаўнт праекта «Гоман» у тыктоку: https://tiktok.com/@ homanby 00:00 Кароткі агляд выпуска 00:50 Прывітанне! 01:12 Пра «Гоман» 02:28 Як беспамылкова вітацца па-беларуску 03:57 У беларусаў не бывае добрай раніцы? 06:24 Як пачаць размаўляць па-беларуску: канкрэтныя парады 08:00 Як вітацца па-беларуску з дапамогай спеваў (вучыць Андрусь Такінданг) 08:51 Развітваемся па-беларуску 12:49 Словы падзякі па-беларуску 13:09 Як адказаць на «дзякуй»? Калі ласка, толькі не «калі ласка»! 14:22 Выбачаемся па-беларуску 15:06 Цікавінкі пра Беларусь 17:17 Топ-5 сучасных кніг па-беларуску ад Андруся Такінданга 21:22 Топ-5 кніг ад Аляксея Шэіна 25:30 Топ-5 кніг ад Ганны Севярынец 29:55 Як вітаюцца розныя слаі грамадства 31:21 Замежныя спевакі ўстаўляюць у свае песні беларускія словы? 34:13 Мандэгрыны — што гэта такое 34:54 Як ветліва звярнуцца да кагосьці па-беларуску Падрабязней пра кампанію «Годна»: https://hodna.by Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі: https://instagram.com/hodnaby https://facebook.com/hodnaby https://t.me/hodnaby https://twitter.com/hodnaby https://vk.com/hodnaby https://ok.ru/hodnaby /hodnaby https://tiktok.com/@ hodnaby

Category

Show more

Comments - 436
  • @
    @hodnaby3 years ago Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут: 81
  • @
    @ckfdfckfdf56449 months ago На здароу́е, няма за што і добры спажытак. 1
  • @
    @user-cg4bz3he4t3 years ago Шчыры дзякуй за працу!
    Файная iдэя!
    Жыве мова!
    Пахне чабор!
    20
  • @
    @afrobandera12213 years ago Бажаю успіхів у відновленні рідної мови! Живє Бєларусь! 146
  • @
    @user-cf5my5xp3p3 years ago Дзякуй вялікі! Якія вы малайцы! Вельмі спадабалася такім чынам з вамі вывучаць беларускую мову. 80
  • @
    @goverla49073 years ago Дзякую панове !!!!! Падабайкі вам сябры !!!! 1
  • @
    @andreyrudenko12213 years ago Дзякуй, пра раницу ведау, а чалом першы раз пачуу 53
  • @
    @user-gj1ne6xt5g3 years ago Цудоўнае выкарыстоўванне Роднай мовы. Працягвайце, спадабаецца 👏 👌 48
  • @
    @user-mf6mj8sm9z3 years ago Я ВЕЛЬМІ ПАВАЖАЮ НАШУ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ.. 1
  • @
    @user-kd8qf4ql8j3 years ago Чалом, сябры, вялікі дзякуй за праэкт! Ён такі неабходны зараз насамрэч! 46
  • @
    @user-mi8cy8ym4g3 years ago Дзякуй вялiкi ! Вельмi прыемна было пачуць родную мову у такiм фармаце. 21
  • @
    @user-do6br2cs4u3 years ago Добры дзень. Будзем разам вывучаць родную мову.
  • @
    @sciapan3 years ago Дарэчы, наконт адказу на 'дзякуй': здаецца добрыя варыянты 'на радасць' ды 'на добры спажытак', а вось 'няма за што' з пункту псіхалогіі лепш увогуле не выкарыстоўваць) 49
  • @
    @annay87643 years ago Менавіта 2 гадзіны таму я сумавала, што так і не трапіла на Мова нанова, А тут такі цуд!!! 104
  • @
    @hannak6113 years ago Дзякуй за парады кнігаў! Вельмі цікава! 25
  • @
    @nommm30133 years ago За ''Ганю елі воўкі'' асобны дзякуй! 😆 34
  • @
    @user-lt7fc2bs3p3 years ago учора у вечар я рашыу што буду размауляць па беларуску! и тут на цябе канал з вывучэннем беларускай мовы. размауляйце як можаце , не сцесняйцесь дапускаць памылки. ёсць яшчэ сканворд у гугл плэй крыжаванки 3
  • @
    @anirz22482 years ago Когда знаешь украинский, понимаю каждое слово)))) 3
  • @
    @user-zi3jb7tx4x3 years ago Дзякуй за магчымасць бачыць і чуць Ганну Канстанцінаўну! 6
  • @
    @AndrewAkaDron3 years ago Як жа добра, складна, натуральна, я бы нават сказау́, смачна размау́ляюць гэтыя хлопцы! 10
  • @
    @alabaleika2923 years ago Дабрыдзень! Шчыра віншую з прэм’ерай! Няхай падабайкі множацца і новыя выпускі робяцца 🥰 Жыве мова! 182
  • @
    @user-vi7bn8vu8r3 years ago Шчыра дзякую. Вельмi патрэбны праект. Пахне чабор! 22
  • @
    @Saurianna3 years ago Дякую від родини з України! Чудова мова, із задоволенням буду вчити! Шануймося! 4
  • @
    @agata-mb3yy3 years ago Дзякуй вялікі!! Вы цудоўныя! Адно задавальненне ад прагляду! 15
  • @
    @user-nt4if8zw4e3 years ago Вельми прыемна было пабачыть пачатак адраджэння мовы у таким стыле, дзякуй за вашу працу... 7
  • @
    @user-ib7ce1wb7k3 years ago Сапраўды, у адказах на падзяку ў беларусаў прыхаваны і сціпласць, і адкрытасць, і добразычлівасць. А яшчэ малым дзецям кажуць: "Расці вялікі". 37
  • @
    @user-ct4jk6di5r3 years ago Дзякуй!!! Мой белорусский пассив проснулся и улыбнулся)) 43
  • @
    @siarheistralkouski3 years ago Малайцы, хлапцы. Добрую справу робіце. 3
  • @
    @olgavolha12203 years ago Мой тата, калi вiтауся з сябрамi, казау менавiта здароу) 2
  • @
    @user-yv3yz1fg1x3 years ago З гумарам ды жартамі , цікава вас было слухаць і бачыць. Годна, вялікі вам дзякуй!! Пахне чабор!! 5
  • @
    @anasti5553 years ago Вельмі прыемна чуць беларускую мове за школьнымі сценамі! Дзякуй вам за тое, што мы маем магчымасць апынуцца ў дэталях такой цікавай размовы. Жадаю поспехаў) 11
  • @
    @user-vl5bn5id2b3 years ago Якая асалода! Чакаю з нецярпеннем працяг. 17
  • @
    @labas93 years ago Спадарства, дзякуем вам за цікавы першы выпуск! І вельмі чакаем наступных! А з усіх варыяньаў развітання выберу, зразумела якое: “Жыве Беларусь”! 🙂🤍❤️🤍 26
  • @
    @sciapan3 years ago Дзякуй за энергію! А таксама за вясёлы падыход да праслухоўвання замежных спеваў 👍 16
  • @
    @alpiatr3 years ago Дзякуй вялічэзны за гэты праект! Раскажу пра яго ўсім сябрам. 🤩 14
  • @
    @alaksiejstankievicx3 years ago А як жа "на спажытак" і "на добры спажатак"? 12
  • @
    @user-ch7yy8v3 years ago Як жа прыгожа гучыць наша мова.Дзякуй вам сябры👏👍 2
  • @
    @user-uq2cj1mk7w3 years ago С задавальненьнем буду з вами займацца . Такого проекта мне очень не хватало .Малайцы хлопцы 55
  • @
    @vasylpleskach41823 years ago Привіт.Ваша мова прекрасна....і подібна на польську. 1
  • @
    @katerinazahorskaya32963 years ago Вельмi цiкава! Чытаю Бiблiю па беларуску! 6
  • @
    @derekfizzy49463 years ago Калі хто ідзе па вуліцы і бачыць што іншы працуе, то ў нас кажуць "Памагай Бог". А ў адказ "Добрага здароўя". Але калі той хто працуе трохі гарэзлівы, то мог адказаць і "Бог казаў каб і ты памог" :) ... 6
  • @
    @ivanserada41413 years ago Найлепшая знаходка за астатні час, ужо некалькі месяцаў спрабую перайсці на родную мову, мабыць з вашай дапамогай атрымаецца 2
  • @
    @user-jp8mg8es3c3 years ago Вялiкi дзякуй! С задавальненнем паглядзелi з мужам гэтую перадачу! Беларус павiнен гаварыць па- беларуску! 19
  • @
    @mrsumus2 years ago Вось і я пачаў размаўляць на роднай мове, а каб было меньш трасянкі гляду вас. Дзякуй вам) 1
  • @
    @jergusnieviadomy52913 years ago Добрая ініцыятыва! Дзякуй вам! Жыве Беларусь! 3
  • @
    @user-wi2fj9md1g3 years ago ... . нажаль спазніўся да стрыму..... шмат чаго б распавеў.... БУДЗЬМА ..... ЖЫВЕ 💪💣💣💣💣💣💣.............. 23
  • @
    @user-il5pm6qu1r3 years ago Ну проста АХ!!!! Чаму так у школе не вучаць?:( Дзякуй камандзе за годную працу🙏🏻 10
  • @
    @user-ie8ye8bv6r3 years ago У аптэцы аднойчы сказаў у вас рамонак танней, чым у суседняй аптэцы. Фармацэўт пяць разоў перапытала і так не зразумела, што такое танней. Дзякуй хлопцы i пахне чабор. 1
  • @
    @AlinaGorbatch3 years ago Выдатны пачатак курса! Калі ласка, працягвайце! 12
  • @
    @helenantipenko78523 years ago "Ганю елi вОўкі" М. Джэксан. 15
  • @
    @user-zd1rg2dm5l3 years ago Дзякуй за вельмі цікавы занятак! Падпісалася, глядзім разам з мужам. Адна просьба - зрабіце цішэй звук у "музычнай паўзе". Вельмі вялікая розница ў роўні гука. А так ўсе добра, цікава, весела. 90
  • @
    @C_o_e_x_i_s_t3 years ago Дзякуй!) 29
  • @
    @belarus52583 years ago Вельмі цікавы было!!!
    Але хочацца каб гук у відэа аднолькавым ва ўсім відэа. А так всё цудоўна! Дзякуй!
    25
  • @
    @polina16933 years ago «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!»
    Францішак Бугушэвіч
    2
  • @
    @siarhei8293 years ago ПАВАЖАЙЦЕ МОВУ РОДНУЮ
    НЕ ЦУРАЙЦЕСЯ ЯЕ
    РАЗАМ З ЁЙ
    АДРАЗУ ЗНОЙДЗIЦЕ
    ПАВАГУ ДА СЯБЕ!✌️👋
  • @
    @beladonna67922 years ago Шчыра дзякую, вельмі патрэбны ваш канал для ўсіх тых хто хоча ўспомніць амаль забытую родную мову. 1
  • @
    @artekimus3 years ago Дуже круте шоу ,для тих хто хоче почати розуміти й поважати мову ,а не сміятися від слова “Жырандоля”. Тільки музика між частинами передачі зовсім уже загучні й зовсім не пасують стилю програми й малюнку ,під який звучить. Але супер все!Ясно, легко та класно!👍🏻 ... 23
  • @
    @oniks1763 years ago У сваiм дзяцiнстве я прачыналася ад промняй сонца у вакне i перадачы "добрай ранiцы, Беларусь" па радыё. З ранкавымi гукамi мова найлепш помнiцца. 2
  • @
    @veraNLP3 years ago Дзякуй! Трымайце маю падабайку! Чакаю наступных выпускаў❤️❤️❤️ 20
  • @
    @leetle_pony29473 years ago Чакаю, што вельмі хутка буду з пачуццём вялікай асалоды глядзець вашу перадачу па БТ, ці СТБ. А пакуль вялікі дзякуй! 6
  • @
    @sadman99993 years ago Калі ты дорыш айфон, то на "Дзякуй" трэба адказваць " ёсць за што" 😁 79
  • @
    @user-ry3uf3tz1s3 years ago Дзякуй за парады! Пачала размаўляць па-беларуску, амаль пару месяцаў! Цяжка,але цікава 👍 174
  • @
    @user-pz9fq5ri8d3 years ago Как приятно слышать ,когда говорят по- белорусски.
    С удовольствием смотрю передачи и читаю книги на белорусском.
    Мало газет на этом красивом языке .
    57